Перад выбарамі прадпрыемствы рэкордна скарацілі пратэрміноўку па заробках
![Перад выбарамі прадпрыемствы рэкордна скарацілі пратэрміноўку па заробках](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/stom-turism13.jpg.webp?itok=h_CeWPDE)
Беларускія прадпрыемствы на 1 кастрычніка ў 10 разоў скарацілі пратэрміноўку па заробках. Такія дадзеныя прыводзіць Белстат. Сума пратэрмінованага заробку на 1 кастрычніка складае каля 28 мільярдаў рублёў. У параўнанні з 1 верасня яна зменшылася ў 10 разоў — месяц таму яна была большай за 276 мільярдаў рублёў.
Калі на 1 верасня пазыка мелася на 432 беларускіх прадпрыемствах (гэта ў асноўным будаўнічыя і сельгаспрадпрыемствы) і заробак не атрымлівала 68 тысяч беларусаў, дык на 1 кастрычніка толькі з 1 200 работнікаў не разлічыліся на 13 прадпрыемствах на ўсю Беларусь.