Перад мэрыяй Вільні ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг Беларусі

Перад мэрыяй Вільні ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг Беларусі

Перад мэрыяй Вільні на праспекце Канстытуцыі ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг. Як пішуць у твітэры, ён узняты на месцы сцяга горада — "у сувязі з апошнімі падзеямі"

24 траўня улады Рыгі замянілі сярод сімвалаў чэмпіянату свету па хакеі беларускі дзяржаўны сцяг на бел-чырвона-белы. Гэта стала нагодай для дыпламатычнага скандалу: Беларусь высылае з Мінска амбасадара Латвіі ды ўвесь дыпперсанал. У адказ Латвія таксама высылае ўсіх беларускіх дыпламатаў.

Прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс назваў узняты ў Рызе БЧБ-сцяг адэкватнай палітычнай рэакцыяй і сігналам таго, што Латвія не прызнае кіруючы беларускі рэжым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі