Пентагон патлумачыў, чаму баявыя караблі адправіліся не да КНДР, а ў іншы бок

Пентагон патлумачыў, чаму баявыя караблі адправіліся не да КНДР, а ў іншы бок

Пентагон патлумачыў, чаму баявыя караблі адправіліся не да КНДР, а ў супрацьлеглы ад яе бок. Блытаніна ўзнікла пасля заявы на мінулым тыдні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Ён сказаў, што з Сінгапура да берагоў Паўночнай Карэі адправілася ўдарная група на чале з авіяносцам “Карл Вінсан”. Заява гэтая была “памылковай”. Аднак пасля яе з'яўлення многія былі перакананыя, што ЗША рыхтуюць прэвентыўны ўдар па КНДР. Цяпер эксперты не маюць адзінай думкі наконт таго, што ж гэта было: дэзынфармацыя, каб напалохаць Пхеньян, змена планаў ці проста непаразуменне.

Як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс заявіў, што ўдарная група, у складзе якой згаданы “Карл Вінсан”, накіроўваецца не на поўнач, у Японскае мора, а ў заходнюю частку Ціхага акіяну. Там яны возьмуць удзел у сумесных з Аўстраліяй вучэннях, аднак пасля сапраўды накіруюцца ў бок Карэі. “Мы робім менавіта тое, што, як мы гаварылі, збіраемся рабіць, — кажа кіраўнік Пентагона. — Яны адправяцца да месца прызначэння… І я паведамлю, калі яны дабяруцца туды і калі пачнуць дзейнічаць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі