Вы тут

Пентагон мае "выразныя доказы" наўмысных атак Расіі на грамадзянскія аб'екты

Пасля расійскага абстрэлу / pap.pl

Пентагон мае "выразныя доказы" наўмысных і свядомых атак Расіі на грамадзянскую інфраструктуру Украіны на працягу апошняга тыдня, паведамляе "Бі-Бі-Сі" са спасылкай на сваю крыніцу. Таксама ёсць і прыкметы іншых дзеянняў, якія можна кваліфікаваць як ваенныя злачынствы. Высвятляецца, што амерыканскія вайскоўцы ўдзельнічаюць у іх расследаваннях.

Таксама ў Пентагоне "пачынаюць бачыць прыкметы здольнасці і гатоўнасці ўкраінцаў вярнуць сабе тэрыторыю, якую ўзялі расіяне". Адзначаецца, што расійскія войскі па-ранейшаму адчуваюць праблемы з тылавым забеспячэннем. Згадваюцца выпадкі, калі не было магчымасці заправіць палівам ваенныя караблі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.