Пенсіянерка правалілася ў 12-метровы калодзеж на Стаўбцоўшчыне

Пенсіянерка правалілася ў 12-метровы калодзеж на Стаўбцоўшчыне

11 красавіка ў 14.41 ратавальнікам паведамілі, што ў вёсцы Новы Свержань у Стаўбцоўскім раёне ў калодзеж праваліўся чалавек, паведамляе прэс-служба МНС

Дыспетчар МНС дадаткова паведаміў пра здарэнне старшаму прапаршчыку ўнутранай службы Яўгену Клімовічу, які пражывае ў гэтай вёсцы. Мужчына быў вольны ад службы, але прайшоў па названым адрасе. Там ён пабачыў, што на дне 12-метровага калодзежа (узровень вады 1 метр) знаходзіцца 63-гадовая пенсяінерка. Жанчыну знайшоў яе муж, які і затэлефанаваў у МНС.

Сама жанчына была ў прытомнасці. Клімовіч дапамог мужу пацярпелай зняць надбудовы калодзежа. Пакуль ехалі ратавальнікі, ён вёў размову з жанчынай, якая правалілася ў калодзеж, каб тая не страціла прытомнасць.

Ратавальнікі дасталі жанчыну з дапамогай спецыяльных інструментаў. Лекары шпіталізавалі яе ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні ў цяжкім стане.

Пенсіянерка правалілася ў 12-метровы калодзеж на Стаўбцоўшчыне
Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі