ПЭН-цэнтр апублікаваў экспертызу ліста Паўла Севярынца

ПЭН-цэнтр апублікаваў экспертызу ліста Паўла Севярынца

Беларускі ПЭН-цэнтр апублікаваў незалежную экпертызу адкрытага ліста Паўла Севярынца "Культурны марксізм і яго камісары", звернутага да сяброў арганізацыі. Правяла яе Віялета Ермакова з арганізацыі "Журналісты за талерантнасць".

Нагадаем, што з гэтым лістом дя сяброў ПЭН-цэнтра Севярынец выступіў напярэдадні з'езда арганізацыі. На гэтым з'ездзе 26 кастрычніка Севярынца, раней выключанага з ПЭНа за няўплату ўнёскаў, аднавілі ў шэрагах аб'яднання. Аднак праз тры дні, 29 кастрычніка, Рада ПЭНа зноў выключыла яго. 

Першая намесніца старшыні ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай паведаміла, што падставай для выключэння сталі парушэнні статуту Беларускага ПЭН-цэнтра і Міжнароднага ПЭН-клуба. Адзначалася, што Севярынец зневажаў гонар арганізацыі, выказваў абразлівае і варожае стаўленне да кіраўніцтва, наўмысна фальсіфікаваў і скажаў інфармацыю дзеля прыватных мэтаў, публічна і сістэматычна дыскрымінаваў сацыяльную групу ЛГБТК+.

У экспертызе адкрытага ліста Севярынца гаворыцца, што выказванні супраць "культурных марксістаў" нельга лічыць мовай варожасці, бо насамрэч такой сацыяльнай групы не існуе, а гэта "канструкт Паўла Севярынца".

Эксперт адзначае, што Севярынец амаль атаясамлівае паняцца "беларускае" і "хрысціянскае" і прыпісвае сваім праціўнікам нянавісць і дыскрымінацыю хрысціянаў. Выпады супраць палітычных апанентаў эксперт называе дапушчальнымі, бо існуе свабода слова, але падкрэслівае, што "назваць ліст карэктным нельга". Усё, што не адпавядае канонам хрысціянства, Севярынец абавязкова лічыць антыбеларускім і дэструктыўным, адзначаецца ў экспертызе.

Непасрэдна дыскрымінуецца ў тэксце Севярынца толькі супольнасьць ЛГБТК+. Як высветліла эксперт, Севярынец мяркуе, што 

— абарона правоў гэтай супольнасці не ўласцівая беларусам і навязаная звонку, 

— гома- і бісексуальныя стасункі ненатуральныя і амаральныя, 

— з'яўленне ЛГБТК+ у публічнай прасторы непажаданае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі