Вы тут

Пазняк не выключае, што Ціханоўскую могуць зняць з выбараў

Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё

Палітэмігрант, лідар КХП-БНФ Зянон Пазняк не выключае, што кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святлану Ціханоўскую могуць зняць з выбараў. "Каб не мець лішніх клопатаў для рэжыму", піша ён на сваёй старонцы ў Facebook. Як вядома, Пазняк вельмі крытычна выказваецца наконт аб'яднання штабоў Ціханоўскай, а таксама Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы (выкарыстоўвае тэрмін "групоўка Газпрама-Цапкалы"). Ён лічыць, што гэтыя два штабы і сілы, якія за імі стаяць, выкарысталі Святлану Ціханоўскую: "Агітацыю людзей на фальшывае галасаванне... яна ўжо зрабіла".

Палітык не разумее, навошта агітаваць людзей удзельнічаць у галасаванні, "калі там галасоў не лічаць". "Лагічна якраз праігнараваць такое галасаванне", — піша Зянон Пазняк. Ён паслядоўна за гэта выступае і прапануе патрабаваць "новыя выбары з новымі кандыдатамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.