Пажар на расійскай атамнай падлодцы спынілі затапленнем дока

7 красавіка ў Северадзвінску ў Архангельскай вобласці Расіі здарыўся пажар на атамнай падводнай лодцы "Арол", якая праходзіла рамонт на заводзе "Зорачка". Штаб па тушэнню пажару прыняў рашэнне аб затапленні дока. Менавіта такім чынам было лакалізаванае ўзгаранне.

ВВС адзначае, што ядзерны рэактар падлодкі быў заглушаны яшчэ да пачатку рамонту. Не было і паліва. Ніхто з людзей не пацярпеў — усе паспелі сысці з борта падлодкі.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі