Павышаецца консульскі збор на афармленне нацыянальнай польскай візы

Польская віза / "Наша Ніва"

Польская віза / "Наша Ніва"

З 1 чэрвеня вырасце аплата за прыём і разгляд заявы на атрыманне польскай нацыянальнай візы (тып D), паведамілі ў візавым цэнтры VFS Global са спасылкай на амбасаду Польшчы ў Беларусі. Павялічыцца збор і за паўторны разгляд заявы. З заўтрашняга дня ён складзе 135 еўра. Зараз прыём і разгляд заявы на атрыманне нацыянальнай візы каштуе 80 еўра.

Пры гэтым у консульскім аддзеле пасольства ўдакладнілі, што для беларусаў, якія афармляюць нацыянальную візу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, памер збору застаецца на ранейшым узроўні (35 еўра). Змяняецца толькі плата за паўторны разгляд заявы на нацыянальную візу — яна складзе 135 еўра.

Плата за разгляд заявы на атрыманне шэнгенскай візы (тып С), а таксама за паўторны разгляд заявы на атрыманне шэнгенскай візы застаецца ранейшай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі