"Паводле апытанняў...": як прапагандысты ўжываюць "магію лічбаў" для маніпуляцый

Лічбамі лёгка маніпуляваць / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Лічбамі лёгка маніпуляваць / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

"Жыхары Вялікабрытаніі занепакоеныя з прычыны росту коштаў і санкцый", — прыблізна такія сцвярджэнні можна нярэдка пачуць у эфіры дзяржаўнага беларускага, ды і расійскага ТБ, а яшчэ ў розных, мякка скажам, нядобрасумленных СМІ. Каб пацвярджаць патрэбныя ім тэзісы, прапагандысты спасылаюцца на дадзеныя сацыёлагаў — праўда, з некаторымі "але". Расказваем пра гэта ў артыкуле з серыі "Метадычка".
 

На штосьці "забудземся"

Не так даўно тэлеканал СТВ паведаміў сваім гледачам пра тое, што 82% жыхароў Еўрасаюза баяцца беднасці, а амаль палова паведамляе пра падзенне ўзроўню жыцця. Спасылаюцца на дадзеныя апытання Euroobserver, праведзенага на запыт Еўрапейскага парламента. Там жа — спасылкі на матэрыялы аб тым, як еўрапейцы "стаміліся ад вайны".

Ці існуюць такія сацыялагічныя дадзеныя? Так, безумоўна. Аднак на СТВ вырашылі "забыцца" на частку дадзеных адтуль жа: напрыклад, што пераважная большасць еўрапейцаў, нягледзячы на эканамічныя цяжкасці, выступаюць на баку Украіны.

"Согласно опросам…": как пропагандисты используют "магию чисел" для манипуляций
Дадзеныя апытання / European parliament

Дзякуючы "апусканню" гэтай інфармацыі можна падаць усё так, нібыта еўрапейцы раскайваюцца і пакутуюць праз падтрымку Украіны. Хоць, калі глядзець агулам на дадзеныя апытання, усё зусім не так.

Такі прыём прапагандысты выкарыстоўваюць нярэдка. Іншы прыклад: у сакавіку "Расійская газета" пісала, што нібыта 42% венграў лічаць, што Расію справакавалі на пачатак вайны. У арыгінале, праўда, дадзеныя трохі іншыя: 42% венграў лічаць, што прычына была ў збліжэнні Украіны і NATO, але, напрыклад, прэзідэнта Зяленскага вінавацілі ў пачатку толькі 13%.
 

Або самі "апытаем"

Яшчэ адзін метад — не замоўчванне, а адкрытае падтасоўванне дадзеных даследаванняў. Напрыклад, "грашаць" гэтым беларускія дзяржаўныя медыя, спасылаючыся на нібыта амерыканскае даследаванне аб тым, што ледзь не больш за 70% беларусаў падтрымліваюць Лукашэнку.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі