"Павінныя павярнуць усіх": Украіна вярнула з расійскага палону яшчэ 95 чалавек
!["Павінныя павярнуць усіх", — сказаў Зяленскі.](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/photo_2024-07-17_14-03-13.jpg.webp?itok=B19Na1yL)
"Павінныя павярнуць усіх", — сказаў Зяленскі. / t.me/V_Zelenskiy_official
Украіна вярнула з расійскага палону яшчэ 95 чалавек. Гэта вайсковаслужбоўцы Узброеных сіл і Нацгвардыі, а таксама памежнікі. Пра вызваленне паведаміў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі.
"Працягваем вяртаць нашых людзей дадому. <...> Як бы складана ні было, шукаем кожнага, хто можа быць у палоне. Павінныя павярнуць усіх", — сказаў Зяленскі.
Вядома, што пасярэднікам у абмене сталі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.