Павел Шарамет названы інфарматарам вядомага сайту Wikileaks

Сам журналіст інфармацыю не пацвярджае Пра гэта паведамляе ўкраінскі партал Тochka.net. Паводле звестак выдання, Павел Шарамет, які зараз займаецца сайтам "Беларускі партызан", быў інфарматарам сайту Wikileaks па Беларусі.

Сам журналіст у каментары Еўрарадыё абверг гэтыя звесткі.

Шарамет: "Я думаю, што гэта нейкая лухта. Як можна стаць інфарматарам Wikileaks, калі Wikileaks друкуе дакументы “уцечкі” з іншых розных ведамстваў і г д. Магчыма, што ў якіх-небудзь лістах, тэлеграмах з Масквы ці з Мінску замежныя дыпламаты спасылаліся на якія-небудзь размовы са мной. Мяркую, яны спасылаюцца на размовы са шматлікімі экспертамі".

Сярод украінскіх інфарматараў сайту названы забіты журналіст Георгій Гангадзэ і былы афіцэр Службы бяспекі Украіны Валеры Краўчанка. Сярод расійскіх - Уладзіслаў Лісцьеў і Ганна Паліткоўская.

Нагадаем, што найбольшую вядомасць Wikileaks атрымаў, калі пачаў у канцы лістапада публікаваць свакрэтныя тэлеграмы з дыпламатычнай перапіскі ЗША. Заснавальнк сайту Джуліян Асанж арыштаваны 7 снежня ў Вялікабрытаніі.


Фота: Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі