Павел Мажэйка: Мой сыход абсалютна звязаны са звальненнем Рамашэўскай

З тэлеканала "Белсат", які транслюецца з Польшчы на Беларусь, сышоў вядучы праграмы "Госць Белсату" Павел Мажэйка. Ён паведаміў Еўрарадыё, што прыняў такое рашэнне 18 сакавіка, на наступны дзень пасля раптоўнага звальнення дырэктаркі канала Агнешкі Рамашэўскай. Павел Мажэйка: "Магу сказаць, што гэта абсалютна звязана са звальненнем дырэктара Рамашэўскай".

Мажэйка працаваў на "Белсаце" ад самага пачатку, калі праект быў толькі ў планах. І рашэнне пра сыход было нялёгкім. 

Павел Мажэйка: "Мне падабалася працаваць на Белсаце...".

Нагадаем, сёння стала вядома, што новай кіраўніцай польскага тэлеканала "Белсат" была прызначаная Беата Паклепа, якая раней займала пасаду намесніцы дырэктара канала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі