Паварыха рэстарана, дзе атруціліся больш за 10 чалавек, — пад следствам

У гэтай установе ежай з сальманеламі атруціліся больш за 10 чалавек. 

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, справу за парушэнне санітарна-эпідэміялагічных правілаў, якія прывялі па неасцярожнасці да захворвання і атручвання людзей, вядзе Карэліцкі райаддзелам Следчага камітэта.

Нагадаем, што здарэнне адбылося сёлета 12-13 ліпеня. Больш за 10 чалавек, якія паабедалі ў рэстаране, звярнуліся да медыкаў са скаргамі на стан здароўя. У выніку абследавання ў іх выявілі інфекцыйнае захворванне сальманелёз. Такі ж дыягназ пастаўлены двум работнікам ўстановы. 

Як адзначае Шаршаневіч, напярэдадні атручвання санстанцыя выявіла ў рэстаране шэраг сур'ёзных парушэнняў. Адміністрацыя не толькі не выправіла іх, але і дазволіла грамадзянам прынесці на кухню ўласныя прадукты для гатавання страваў у антысанітарных умовах. 

Цяпер следчыя шукаюць канкрэтную крыніцу небяспечнай інфекцыі. Таксама следчыя шукаюць грамадзян іншых рэгіёнаў краіны, якія наведалі рэстаран і маглі атрымаць аналагічнае захворванне. 

Фота — aleksmarket.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі