Паўлу Белавусу прысудзілі яшчэ 7 сутак

Паўлу Белавусу прысудзілі яшчэ 7 сутак

17 снежня адбыўся трэці суд над заснавальнікам і кіраўніком крамы Symbal.bу Паўлам Белавусам. Яму прысудзілі яшчэ 7 сутак — нібыта за "дробнае хуліганства".

Пад вартай Павел знаходзіцца ўжо больш за месяц: яго затрымалі 15 лістапада. Спярша Белавуса абвінавацілі ў распаўсюдзе інфармацыі, якая прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць. Падставай стала тое, ён перасылаў праз "Белпошту" кнігу Змітра Лукашука і Максіма Гарунова "Беларуская нацыянальная ідэя", якую прызналі экстрэмісцкай.

Аднак асудзілі Паўла за "пікетаванне татуіроўкай": у яго на запяці набіты невялікі бел-чырвона-белы сцяжок. Другі прысуд яму вынеслі за "дробнае хуліганства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі