Паўла Севярынца пільнуюць дзве машыны, на допыт ён ісці не збіраецца

Паўла Севярынца, аднаго з кіраўнікоў аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", выклікалі на допыт у крымінальна-выканаўчую інспекцыю Першамайскага раённага аддзела ўнутраных спраў Віцебска. Туды палітык мусіць з'явіцца сёння, у выхадны дзень.  Вось як ацаніў у інтэрв'ю "Еўрарадыё" гэты крок праваахоўнікаў Павел Севярынец

"Гэта правакацыя адназначна, таму што брыгада на двух машынах сядзіць унізе пад пад'ездам. Назіранне было ўвесь час, пакуль я быў у Віцебску. Але раней была адна машына, зараз прыбавілася другая. І вось учора прынеслі гэтую павестку на сёння на 15 гадзін".

Ісці на допыт Севярынец не збіраецца, бо не бачыць у ім ніякай патрэбы. Палітык лічыць, што яго спрабуюць ізаляваць напярэдадні "Еўрапейскага маршу".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі