Патрэба ў сыравіне для пладова-ягадных вінаў скарацілася на 16%

У адпаведнасцi з праграмай нацыянальных дзеянняў па папярэджаннi i пераадоленнi п'янства i алкагалiзму на 2006-2010 гады, прадугледжваецца абавязковае штогадовае скарачэнне вытворчасцi пладовых вiнаў. У вынiку патрэба ў сыравiне ў галiне сёлета скарацiлася са 196 да 169 тысяч тон, ці на 16%. Незапатрабаваныя ў вiнаробстве рэсурсы плануецца перанакiраваць у кансервавую галiну. У краiне перапрацоўкай пладова-ягаднай сыравiны займаюцца 103 арганiзацыi розных формаў уласнасцi. 41 з іх вырабляе з пладоў і ягадаў кансерваваную прадукцыю, 62 — пладовыя вiна, — паведамляе газета “Звязда”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі