Вы тут

Патрабаванні для ўладальнікаў электрасамакатаў і монаколес з'явяцца ў ПДР

Шэрынгавыя электрасамакаты адпавядаюць патрабаванням, якія з'явяцца для такога віду транспарту​ / Урабаноид

Патрабаванні для ўладальнікаў сігвеяў, электрасамакатаў, монакалёс і гіраскутараў плануюць замацаваць у Правілах дарожнага руху. Пра гэта са спасылкай на намесніка начальніка міжраённага аддзела ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама Віталя Качука паведамляе "Перспектыва".

Ужо падрыхтаваны адпаведны указ Лукашэнкі.

Ездзіць на падобных прыладах трэба будзе па веладарожцы або тратуары.

Акрамя таго, людзям на электрасамакатах і гіракскутарах дазволяць перасякаць праезную частку толькі з хуткасцю пешахода, запавольваючыся перад самім пераходам.

А вось калі электрасамакат або монакалесо могуць разганяцца больш 25 кіламетраў у гадзіну і не маюць спраўнай тармазной сістэмы, фар або ліхтароў і рулявога кіравання, то выкарыстоўваць яго будзе нельга. Забароняць карыстацца такім транспартам і дзецям да 12 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.