Патэнцыйную кандыдатку ў прэзідэнты папярэдзілі за тое, што яна не тое збірала

Патэнцыйную кандыдатку ў прэзідэнты папярэдзілі за тое, што яна не тое збірала

Прадстаўніца тэрытарыяльнай выбарчай камісіі папярэдзіла патэнцыйную кандыдатку ў прэзідэнты Беларусі Вольгу Кавалькову за тое, што яна... не тое збірала. 24 траўня каля Камароўкі адбыўся сумесны пікет некалькіх ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты. У ім удзельнічала і каманда сустаршыні аргкамітэта па стварэнні БХД Кавальковай. Як паведамляе яе прэс-служба, палітык прынцыпова не збірала подпісы за сябе як патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, а запісвала людзей у назіральнікі і ў сябры выбарчых камісій. З-за гэта Вольгу Кавалькову і папярэдзілі. Яна з гэтым не пагадзілася, лічыць, што такое патрабаванне "нідзе не замацавана ў заканадаўстве".

Кавалькова лічыць, што такія дзеянні прадстаўніцы выбарчай камісіі — гэта "дадатковы ціск на тых, каго людзі сёння падтрымліваюць”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі