Пастар з Альшанаў расказаў, ці забараняў вернікам прышчаляцца ад каранавіруса

Пастар з Альшанаў расказаў, ці забараняў вернікам прышчаляцца ад каранавіруса

Пастар Васіль Сімановіч з Альшанаў кажа, што не забараняў прыхаджанам рабіць прышчэпку ад каранавіруса.

Як распавядала Еўрарадыё, днямі ў 8-тысячнай вёсцы Альшаны зачыніўся мабільны прышчэпачны пункт: за тры тыдні туды не прыйшоў ніводзін чалавек. Мясцовая раёнка звязала гэта з рэлігійнымі перакананнямі мясцовых жыхароў — пераважна пратэстантаў. 

Але ў самой вёсцы гэта абвяргаюць.

"Няпраўда, што мы пераконваем людзей не прышчапляцца. У царквы няма прадузятасці. Мы не вучым: маўляў, гэта грэх, не ідзіце. У нас стаўленне такое — гэта права кожнага чалавека. І калі чалавек лічыць патрэбным прышчапіцца — ніякіх праблем з нашага боку няма", — расказаў "Нашай Ніве" пастар царквы хрысціян веры евангельскай Васіль Сімановіч.

Ён кажа, што некаторыя вернікі звярталіся да яго з пытаннем, ці не будзе грахом зрабіць прышчэпку, бо іх прымушалі на працы."Я даў такі адказ: ні ў якім разе, можаце смела выкцынавацца", — гаворыць пастар.

Ён падкрэслівае, што прышчэпка — гэта не рэлігійнае пытанне, а датычыць яна толькі здароўя людзей. Пры гэтым кожны мае права на сваё меркаванне. 

Па словах пастара, у Альшанах ёсць некалькі вакцынаваных. Напрыклад, ягоныя сваякі рабілі прышчэпку, але не ў мабільным пункце. Сам пастар яшчэ не вакцынаваўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі