Пасольства Польшчы: Нас непакоіць бяспека БелАЭС, гэта пытанне не палітызуем

Пасольства Польшчы: Нас непакоіць бяспека БелАЭС, гэта пытанне не палітызуем

Міністэрства замежных спраў Беларусі адрэагавала на заявы польскага міністра замежных спраў Вітальда Вашчыкоўскага наконт Беларускай АЭС і для размовы быў запрошаны Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік.

“Сустрэча адбылася, бакі абмяняліся меркаваннямі. Пасол Паўлік звярнуў увагу на тое, што найперш нас цікавіць пытанне бяспекі Беларускай АЭС і што ні ў якім разе Польшча не мае намеру палітызаваць гэта пытанне”, ― пракаментавалі Еўрарадыё вынікі гэтай сустрэчы ў амбасадзе Польшчы.

Нагадаем, днямі міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі заявіў у каментары РІА "Новости", што яго дзяржава не будзе купляць электраэнергію з БелАЭС. Са свайго боку беларускі МЗС падкрэслівае, што прэтэнзіяў або сумневаў наконт бяспекі БелАЭС палякі не выказвалі ні на двухбаковым узроўні, ні ў рамках існуючых міжнародных фарматаў. Беларускія дыпламаты выказваюць здзіўленне, што міністр Вашчыкоўскі заявіў, быццам электраэнергію з БелАЭС не будуць купляць у сувязі з "небяспечным тэхналогіямі", бо Польшча сама разглядае магчымасць развіваць ядзерную энергетыку.

Пасольства Польшчы: Нас непакоіць бяспека БелАЭС, гэта пытанне не палітызуем
Пасол Конрад Паўлік і міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі