Паслязаўтра “Народная воля” ўжо будзе ў шапіках

Апазіцыйная газета "Народная воля" 25 лістапада падпісала дамовы з "Белсаюздрукам” і “Белпоштай”. Пра гэта сайту “Мы” паведаміў галоўны рэдактар “Народнай волі” Іосіф Сярэдзіч. Па ягоных словах, засталіся некаторыя тэхнічныя пытанні. Калі яны вырашацца хутка, то газета з’явіцца ў шапіках ужо паслязаўтра, калі не — на наступным тыдні.

"Наша ніва" падпісала дамову пакуль толькі з "Белпоштай", адзначае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі