Пасля знаходкі сумкі з чалавечымі канечнасцямі быў ператрус у праваабаронцы

Пасля знаходкі сумкі з чалавечымі канечнасцямі быў ператрус у праваабаронцы

3 студзеня ў Мінску ў кватэры кіраўніка праваабарончага цэнтра "Прававая дапамога насельніцтву" Алега Волчака прайшоў ператрус. Волчак паведаміў TUT.by, што ператрус звязаны са знойдзенымі ў Свіслачы парэшткамі чалавечых канечнасцяў. Як інфармавала Еўрарадыё, 2 студзеня камунальнікі падчас ачысткі ракі знайшлі спартовую сумку, а ў ёй, паводле неафіцыйнай інфармацыі, адсечаныя жаночыя рукі. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле "забойства", прызначаны экспертызы, прымаюцца захады па ідэнтыфікацыі парэшткаў.

Па словах Волчака, першы ператрус у яго кватэры прайшоў ўначы 3 студзеня, другі пачаўся ўвечары. "Шукаюць сляды крыві жанчыны, якая знікла ў раёне, — распавядае праваабаронца TUT.by. — Наколькі я зразумеў, такіх жанчын некалькі, з адной з іх кантактаваў мой брат".

Волчак кажа, што брат разам з ім не жыве ў кватэры, але яны абодва яе ўласнікі. Па месцы жыхарства брата таксама прайшоў ператрус.

Вядома, што жанчына, з якой кантактаваў брат Алега Волчака, знікла чатыры дні таму.

Сайт belaruspartisan.by прыводзіць меркаванне праваабаронцы, які звязвае ператрус са сваім актыўным удзелам у грамадскім расследаванні знікнення ў 1999 годзе апазіцыйнага дзеяча, экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі. Таксама Волчак каментаваў гэтую справу ў нядаўнім фільме DW аб зніклых беларускіх палітыках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі