У Мінску са Свіслачы дасталі сумку з чалавечымі канечнасцямі

У Мінску са Свіслачы дасталі сумку з чалавечымі канечнасцямі

2 студзеня каля паўдня ў мінскую міліцыю звярнуліся камунальнікі, якія праводзілі ачышчальныя работы ў рацэ Свіслач. Яны заявілі, што дасталі з ракі спартовую сумку з парэшткамі канечнасцяў чалавека, паведамляе прэс-служба МУС.

На месца здарэння неадкладна выбыла следча-аператыўная група, кіраўніцтва МУС і ГУУС Мінгарвыканкама. Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны здарэння і асобаў, якія маглі здзейсніць злачынства.

“На жаль, пакуль інфармацыі няма. У любым выпадку мы будзем заяўляць, інфармацыя будзе абнаўляцца, але на цяперашні момант ніякіх змен”, — сказала Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.

Паводле інфармацыі ў чорнай спартовай сумцы з чырвонымі ўстаўкамі знайшлі адсечаныя жаночыя рукі. 

Нагадаем, што ў Санкт-Пецярбургу прафесар-гісторык Алег Сакалоў 7 лістапада з абрэза застрэліў сваю каханку — аспірантку Настассю Ешчанка, расчляніў цела і спрабаваў патапіць у Няве. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі