Пасля забароны выкладваць цыгарэты на вітрынах іх продажы падняліся

Пасля забароны выкладваць цыгарэты на вітрынах іх продажы падняліся

У Беларусі з ліпеня дзейнічае забарона выкладваць цыгарэтныя пачакі на вітрынах падчас продажу. Але паводле дадзеных Белстата, насельніцтва з гэтага часу стала купляць больш тытунёвых вырабаў. За апошнія тры месяцы было прададзена на 4% больш цыгарэт, чым за такі ж перыяд мінулага года.

У ліпені-верасні 2015 аб’екты гандлю прадалі беларусам 4 020 678 тысяч штук цыгарэт. У такі ж перыяд мінулага года, калі тытунёвыя вырабы адкрыта выкладваліся ў крамах, узровень продажу быў ніжэйшым — 3 862 218 тысяч штук. Пасля забароны на выкладку продажы выраслі на 4%.

Разам з тым, узровень рэалізаванага тытуню за студзень-верасень гэтага года нязначна знізіўся у параўнанні з продажамі 2014 года — на 0,8%.

Ва ўпраўленні гандлю і паслуг Мінгандлю распавялі, што падчас прапрацоўкі забароны першапачаткова не ставілася мэта скараціць продажы тытуню. З бачных месцаў цыгарэтныя пачкі прыбралі, каб знізіць папулярызацыю курэння, у першую чаргу сярод моладзі. “А той, хто курыць, вядома, ён працягне курыць. Гэта было зроблена, каб скрыначкі проста не ззялі пастаянна на вачах”, — цытуе прадстаўніка ведамства TUT.BY.

Фота: adigea.aif.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі