Пасля ўкусаў кляшчоў у верасні да дактароў Гродзеншчыны звярнуліся 434 чалавекі

Гэта звязана з цёплым надвор'ем.

Гэта звязана з цёплым надвор'ем. / pixabay.com

У верасні да дактароў Гродзенскай вобласці звярнуліся 434 чалавекі, якія пацярпелі ад кляшчоў. Больш за ўсё зваротаў было ў Гродне, паведамляе галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама.

За верасень 2022-га такіх выпадкаў было толькі 195. Такім чынам, сёлетні паказчык перавышае гэтую лічбу больш чым удвая.

Пры гэтым сёлета наступствамі ад укусаў кляшчоў былі 34 выпадкі клешчавога энцэфаліту і 72 выпадкі лайм-барэліёзу.

У абласной санстанцыі кажуць, што ў верасні заўсёды назіраецца паўторны пік актыўнасці кляшчоў. Сёлета спрацавала і цёплае надвор'е: людзі больш ахвотна выязджалі на прыроду адпачыць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі