Пасля "справы артапедаў" у Беларусі вельмі вырасла чарга на эндапратэзаванне

Артапед, фота ілюстрацыйнае

Артапед, фота ілюстрацыйнае / belmarket.by

Пасля "справы артапедаў" чарга на эндапратэзаванне ў Беларусі павялічылася ў 1,4 разы. Цяпер на аперацыю выклікаюць тых, хто запісваўся ў 2022 ці нават 2019 годзе, піша Беларускі раследвальніцкі цэнтр.

Калі нехта хоча запісацца на пратэзаванне без чаргі, то за аперацыю яму давядзецца ззаплаціць ад 12 да 17 тыс рублёў, два гады таму яе кошт складаў 8400 рублёў.

Выраслі і кошты саміх пратэзаў: індыйскія прадаюць па 6 тыс рублёў пры закупачнай цане 2000-4500 рублёў.

А пастаўляюць у краіну іх дзве фірмы з ЗША і Швейцарыі. Кіруюць імі Наталі Рамбальскі, якая раней вучыліся ў БДУІР, і Герман Аляксандр Бейелер — ганаровы консул Беларусі ў Швейцарыі.

Эндапратэзаванне — гэта хірургічная аперацыя, што прадугледжвае замену часткі ці ўсяго сустава штучным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі