Пасля пройгрышу беларусу новазеландскі баксёр вырашыў стаць палітыкам

Туа сустрэўся з прадстаўнікамі новазеландскай палітычнай партыі "Маорі", каб абмеркаваць свой удзел у парламенцкіх выбарах у наступным годзе.





У мінулым месяцы, падчас інтэрв'ю на тэлебачанні, баксёр  ужо выказваў сваю падтрымку гэтай партыі, паведамляюць СМІ.





Як раней паведамляла Еўрарадыё, у лістападзе гэтага года беларускі баксёр Аляксандр Усцінаў перамог Дэвіда Туа рашэннем суддзяў. Паядынак праходзіў у Новай Зеландыі. Пасля гэтага Туа заявіў, што завяршае кар’еру спартоўца.





40-гадовы Дэвід Туа правёў на прафесійным рынгу 58 паядынкаў, прайграўшы толькі ў 5 з іх. Ён быў бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў 1992 года ў Барселоне.