Пасля правалу прадпрыемства дырэктара знялі і... паставілі кіраваць другім

Як паведамляла Еўрарадыё, два тыдні таму на Брэстчыне Камітэт дзяржкантролю праверыў сельгаспрадпрыемства “Маладая Гвардыя”. За антысанітарыю і сапсаванае мяса звольнілі яго дырэктара, а яшчэ 17 работнікаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.



Аднак, як піша “Вечерний Брест”, скандальны кіраўнік адразу ж “усплыў” на іншай пасадзе. Ён стаў намеснікам дырэктара “Меднаўскай птушкафабрыкі”, якая таксама знаходзіцца ў Брэсцкім раёне. Прычым былыя “заслугі” ніяк не адлюстраваліся на аўтабіяграфіі гора-дырэктара: яго проста перавялі на новае месца працы.



Фота — commersclub.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі