Пасля пачатку вайны ў Расіі вырас попыт на жыллё за мяжой

Пасля аб'явы частковай мабілізацыі ў Расіі на расійска-грузінскай мяжы ўтварыліся заторы / ТАСС
Пасля аб'явы частковай мабілізацыі ў Расіі на расійска-грузінскай мяжы ўтварыліся заторы / ТАСС

У Расіі пасля пачатку вайны вырас попыт на жыллё за мяжой. Цікавасць да замежнай нерухомасці падагрэла і частковая мабілізацыя. У выніку колькасць запытаў сярод расіян на куплю дамоў ці кватэр у іншых краінах вырасла за год у 2,3 разоў. А калі параўноўваць з дапандэмійным 2019 годам, то гэта больш у 1,7 разы. Пры гэтым 80% запытаў канвертуецца ў рэальныя здзелкі, піша "Коммерсант". Для параўнання, у 2021 годзе толькі 55% кліентаў, якія шукалі жыллё за мяжой, вырашаліся на здзелку.

Часцей за ўсё расіяне куплялі нерухомасць у тых краінах, дзе яны могуць свабодна знаходзіцца працяглы час. Гэта Турцыя, ААЭ, Грузія, Чарнагорыя, Тайланд і Балгарыя. Шукаюць таксама нерухомасць у Амане і Катары.

Пры гэтым эксперты мяркуюць, што высокі попыт сярод расіян на замежную нерухомасць захаваецца і ў бліжэйшы час. "Многія з тых, хто пакінуў краіну, пакуль не займелі жыллё і не перавезлі сем'і", — тлумачаць спецыялісты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі