У Расіі рэзка вырасла цікавасць да вывучэння сербскай і грузінскай моў

Курсы іўрыту ў Маскве / estherkids.ru
Курсы іўрыту ў Маскве / estherkids.ru

У Расіі ад пачатку вайны і на фоне частковай мабілізацыі рэзка вырасла цікавасць да вывучэння замежных моў, піша РБК са спасылкай на прадстаўнікоў моўных школ. Але людзі шукаюць выкладчыкаў і курсы не традыцыйных англійскай, нямецкай, іспанскай. Яны хочуць вывучаць мовы тых краін, куды збіраюцца пераехаць.

Больш за ўсё вырас попыт на настаўнікаў сербскай мовы — амаль у 4 разы (на 278%). Попыт на рэпетытараў па грузінскай мове ў гадавым выражэнні вырас на 188%, па іўрыту — на 164%, па турэцкай — на 108%, па кітайскай — на 79%, па балгарскай — на 77%, па армянскай — на 59%. Пры гэтым рост цікавасці да вывучэння замежных моў адбываўся хвалямі, пікі прыйшліся на сакавік і верасень.

Адзначым, што калі ў Расіі абвясцілі частковую мабілізацыю, на межах краіны выстраіліся чэргі з ахвотных пакінуць РФ. Паводле звестак расійскага ФСБ, за трэці квартал 2022 года з Расіі выехалі 9,7 млн грамадзян — гэта амаль удвая больш, чым у другім квартале. Ехалі ў асноўным у суседнія краіны: Грузію, Фінляндыю, Арменію, Кіргізію, Узбекістан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі