Пасля пачатку амністыі з месцаў пазбаўлення волі вызвалілі 262 асуджаных
262 чалавек вызвалілі з месцаў пазбаўлення волі пасля пачатку амністыі. Сярод іх 18 непаўналетніх. Такую статыстыку прыводзіць прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Для 197 чалавек тэрмін пакарання скарочаны на год, яшлчэ для трох — на два гады.
Закон аб амністыі закране і людзей, асуджаных да пакаранняў, не звязаных з ізаляцыяй ад грамадства. Такіх крыху больш за 4 тысячы чалавек.
Закон аб амністыі быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 19 ліпеня. Ён прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзейнічаць ён будзе з 25 ліпеня 2019 года па 25 красавіка 2020-га. Ад крымінальнага пакарання мяркуецца вызваліць каля 6 тысяч чалавек, у тым ліку з месцаў пазбаўлення волі — каля 2 тысяч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.