Пасля аднаўлення АТА украінскія вайскоўцы адбілі тры населеныя пункты

На світанку 1 ліпеня пачалася аперацыя ля населенага пункта Закотнае. Ёй папярэднічаў артылерыйскі ўдар. Каля 14.00 гадзін вайскоўцы цалкам выбілі баевікоў адтуль.

"Акрамя таго, украінскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль населеныя пункты Стары Караван і Брусаўка. Падчас аперацыі па вызваленні гэтых населеных пунктаў сярод сілавікоў ні забітых, ні параненых няма", - адзначыў Сцяпан Палтарака.

Нагадаем, што позна вечарам 30 чэрвеня прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка абвясціў аб спыненні перамір’я, якое працягвалася 10 дзён. Адразу пасля гэтага сілавікі нанеслі артылерыйскія ўдары па цэнтрах Славянска і Краматорска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі