Пасля абвяшчэння прысуду дзеячам РЭП прайшлі затрыманні (відэа)

Пасля абвяшчэння прысуду дзеячам РЭП прайшлі затрыманні (відэа)

Пасля абвяшчэння прысуду дзеячам РЭП прайшлі затрыманні. АМАПаўцы схапілі каля Дома правасуддзя ў Мінску больш за дзясятак чалавек. Сярод іхВольга Мікалайчык, Леанід Кулакоў, Алесь Абрамовіч, Мая Навумава, Уладзімір Неўмяржыцкі, Павел Мрочка, Аляксандр Чмыхаў. Можна меркаваць, што іх будуць вінаваціць у правядзенні несанкцыянаванай акцыі. У руках у грамадскіх актывістаў былі бел-чырвона-белыя сцягі і сцягі ЕС. Пазней схапілі Мікалая Статкевіча і Максіма Вінярскага.

Старшыня прафсаюза Генадзь Фядыніч і галоўны бухгалтар Ігар Комлік былі асуджаныя на 4 гады хатняй "хіміі". Іх прызналі вінаватымі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі