Пасля 38 сутак арышту на волю выйшаў студэнт БДУІР Дзмітрый Мазура

Пасля 38 сутак арышту на волю выйшаў студэнт БДУІР Дзмітрый Мазура

На волю з турмы ў Жодзіне выйшаў чацвертакурснік БДУІР Дзмітрый Мазура, піша TUT.by. Пад арыштам ён правёў 38 сутак. 

Мазуру, які актыўна ўдзельнічаў у студэнцкіх акцыях, асудзілі 28 верасня на 23 сутак арышту. Такі прысуд яму вынеслі за акцыю, якая прайшла каля БДУІР 22 верасня.

Перад судом невядомыя людзі выкралі яго на вуліцы каля ўніверсітэта, калі хлопец ішоў да метро, каб ехаць дадому. Тады Мазура абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі каля ўніверсітэта, якая прайшла 22 верасня.

Пакуль Мазура быў пад арыштам, над ім 5 кастрычніка правялі другі суд — за ўдзел у шэсці студэнтаў 1 верасня. За гэта яго асудзілі яшчэ на 15 сутак. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі