Вы тут

Пасажыраў ліфта, які захрас, мусяць вызваліць за 15 хвілін

Ліфт у шматпавярховым жылым доме / grodnonews.by

Урад Беларусі зацвердзіў крытэрыі якасці жыллёва-камунальных паслуг. Пастанова Савета Міністраў апублікаваная на Нацыянальным прававым партале..

У дакуменце распісаныя крытэрыі якаснага абслугоўвання жылых дамоў: як павінен праводзіцца капрамонт, колькі разоў вывозіцца смецце, і якая мусіць быць тэмпература ў кватэрах (не менш за  +18 і не больш за +24 градусы). У дамах таксама мусіць быць бесперабойная падача газу і кругласутачнае водаадвядзенне. Падчас аварый перапынкі ў працы сістэме каналізацыі не павінныя перавышаць 24 гадзін.

Нядаўняя аварыя ў Новай Баравой пакінула жыхароў мікрараёна без вады і каналізацыі на тры дні. Пры гэтым улады казалі пра сур'ёзную паломку, інжынеры — пра тое, што выправіць сітуацыю можна за дзень.

Яшчэ з цікавых момантаў пастановы: у выпадку паломкі ліфта пасажыра з яго мусяць вызваліць цягам 15 хвілін з моманту паступлення выкліку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.