Пас Грабоўскага дапамог "Таронта" выйграць у "Дэтройта" ў чэмпіянаце НХЛ

Хакеісты "Таронта", якія правалілі старт сезону, паволі пачынаюць выпраўляць турнірнае становішча ў чэмпіянаце НХЛ. Мінулай ноччу яны атрымалі другую перамогу запар, узяўшы дома верх над фіналістам Куба Стэнлі "Дэтройтам". Як інфармуе БЕЛТА, гульня скончылася з лікам 5:1 (2:0, 1:0, 2:1). "Таронта" набірае ачкі ўжо ў сямі матчах запар, атрымаўшы ў іх тры перамогі і чатыры разы саступіўшы ў авертайме або па булітах.

Беларускі форвард Міхаіл Грабоўскі атрымаў шайбай у твар на перадматчавай раскатцы, але здолеў прыняць удзел у паядынку. Акрамя таго, ён зрабіў галявы пас пры пятым узяцці варот саперніка, правёў на лёдзе 16 хв.49 сек. (18 змен), выканаў 3 кідкі ў створ варот, атрымаў 2 хвіліны штрафу, выйграў 9 з 12 укіданняў і завяршыў сустрэчу з каэфіцыентам карыснасці "+1".

Лідэрам "беларускага дэсанта" у цяперашнім чэмпіянаце НХЛ з'яўляецца 25-гадовы форвард "Таронта" Міхаіл Грабоўскі: у 15 паядынках які набраў 12 (3+9) бамбардзірскіх балаў (другі вынік у сваёй камандзе).

На рахунку 24-гадовага форварда "Манрэаля" Андрэя Касціцына 5 (1+4) дзейсных балаў у 17 сустрэчах (10-ы паказчык у камандзе).

35-гадовы беларускі абаронца "Каларада" Руслан Салей з пачатку сезону згуляў за дэнверскую каманду ўсяго адзін матч і бамбардзірскіх балаў пакуль не набіраў.

Малодшы з братоў Костицыных Сяргей з-за канфлікту з галоўным трэнерам "Манрэаля" Жакам Мартэнам сасланы ў фарм-клуб "Гамільтан Бульдогс". У чэмпіянаце Амерыканскай хакейнай лігі Сяргей правёў за "бульдогаў" 9 матчаў і набраў 6 (2+4) бамбардзірскіх балаў. Гэта шосты вынік у камандзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі