У чацвер у Беларусі месцамі парывы ветру могуць дасягаць 25 метраў за секунду

У чацвер у Беларусі месцамі парывы ветру могуць дасягаць 25 метраў за секунду

16 красавіка ў Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы пераважна па паўночным усходзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі, у асноўным дождж. 

Вецер будзе заходні. Уначы па паўночным захадзе, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны вецер прагназуецца парывамі 15-22 метры за секунду. Па поўначы Беларусі яго парывы месцамі дасягнуць 25 метраў за секунду. 

Уначы прагназуецца ад 0 да 6 градусаў цяпла. Удзень будзе 8-14 вышэй за нуль, па поўдні — да +17.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі