Вы тут

Парывы ветру да 24 метраў за секунду прагназуюць на суботу

Моцны парывісты вецер прагназуюць на суботу / БЕЛТА

У суботу, 20 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Удзень месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, па паўночным усходзе магчымы мокры снег. 

Вецер будзе заходні, паўночна-заходні. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца парывы ветру да 15-20 метраў за секунду, месцамі будзе нават 21-24 метры за секунду. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Уначы тэрмометры пакажуць ад +1 па паўночным усходзе да +9 па паўднёвым захадзе. Удзень прагназуецца 5-11 вышэй за нуль. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.