Парывісты вецер і мокры снег прагназуюць на 27 лютага

Парывісты вецер і мокры снег прагназуюць на 27 лютага

У чацвер, 27 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца дождж і мокры снег, уначы месцамі — моцныя ападкі, слабы туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў ўмераны, у асобных раёнах парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 0...+5, пры праясненнях будзе да 2 градусаў марозу. Удзень чакаецца 2-8 вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі