Парушальнікі масачнага рэжыму могуць атрымаць штраф на суму да 870 рублёў

Парушальнікам пагражае адміністрацыйнае пакаранне / 1prof.by​
Парушальнікам пагражае адміністрацыйнае пакаранне / 1prof.by​

Дзейнае заканадаўства дазваляе прыцягваць да адказнасці грамадзян за парушэнне санітарных нормаў і правілаў, паведаміла ў інтэрв'ю БЕЛТА намесніца міністра юстыцыі Наталля Філіпава. Намесніца міністра ўдакладніла, што гаворка ідзе пра артыкул 17.5 КаАП.

Санітарныя нормы і правілы ў галине барацьбы з каранавирусам абавязковыя не толькі для арганізацый, але і простых людзей. За іх парушэнне грамадзянін можа заплаціць штраф у памеры да 30 базавых велічынь, або да 870 рублёў.

Як паведамляла Еўрарадыё, у Беларусі з 9 кастрычніка для ўсіх грамадзян стала абавязковым нашэнне масак і захаванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах. Акрамя міліцыі, кантраляваць выкананне масачнага рэжыму будзе санітарна-эпідэміялагічная служба і Мінтранс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі