Вы тут

Партыя прэм'ер-міністра Чэхіі прайграла выбары ў парламент

Андрэй Бабіш / Armando Franca / AP

На выбарах у парламент Чэхіі партыя цяперашняга прэм'ер-міністра Андрэя Бабіша пацярпела паразу, паведамляе "Інтэрфакс".

Партыя Бабіша "Акцыя незадаволеных грамадзян" набрала 27,1% галасоў, у той час як апазіцыйны альянс — 27,8%. Апазіцыя можа атрымаць 108 з 200 месцаў у парламенце, тады як прыхільнікі Бабіша — 70 месцаў.

Выбары ў Чэхіі прайшлі на фоне нядаўняй публікацыі "дасье Пандоры", у якім таксама фігуруе Бабіш. Па дадзеных расследавання, у 2009 годзе Бабіш выкарыстаў афшорныя кампаніі для таго, каб купіць замак на Блакітным беразе ў Францыі коштам каля 15 мільёнаў даляраў. У той час Бабіш яшчэ не займаў пасаду прэм'ер-міністра краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.