Партыя камуністаў не пойдзе на Бангалор, але наладзіць мітынг

Партыя камуністаў збіраецца адзначыць 1 траўня Дзень працы правядзеннем мітынга ў сталічным парку імя 50‑годдзя Кастрычніка. Адпаведная заяўка пададзеная ў Мінгарвыканкам. У рамках мітынга запланаваная прэзентацыя газеты "Товарищ" і культурна-забаўляльныя мерапрыемствы.

Камуністы вырашылі не падаваць заяўку на шэсце, бо не хочуць ісці на плошчу Бангалор, куды гарадскія ўлады традыцыйна адпраўляюць апазіцыянераў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі