Партыя БНФ плануе правесці пікеты ў падтрымку камуністаў

Кіраўнік Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Канстанцін Смолікаў падаў у Віцебскі гарвыканкам заяўку на правядзенне серыі пікетаў "Рукі прэч ад палітычных партый!".
Такім чынам ён і яго аднадумцы хочуць выказаць салідарнасць з Партыяй камуністаў Беларускай (ПКБ), якая аказалася пад пагрозай закрыцця.

У сваёй заяўцы Смолікаў просіць дазволіць правядзенне пікетаў з 15 лютага па 1 сакавіка ў цэнтры горада, на плошчы Свабоды, з тым каб звярнуць увагу прыхільнікаў шматпартыйнай сістэмы ў Беларусі. Адказ з гарвыканкама ён разлічвае атрымаць не пазней за 13 лютага.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі