Вы тут

Партфелі для дэлегатаў Усебеларускага сходу каштавалі 1 млрд рублёў

Кожны дэлегат Усебеларускага сходу атрымлівае так званы “партфель дэлегата”. Звычайна ў ім звычайна сабраны статыстычны раздатачны матэрыял і які-небудзь падарунак. Як высветлілася, самі партфелі рабіла фірма “Галантэя”. На прадпрыемстве сказалі, што сабе можна замовіць такі ж самы, толькі без значка. І каштаваць гэта будзе каля 400 тысяч.

Калі памножыць гэтую суму на 2500 дэлегатаў, атрымліваецца, што толькі адны партфелі каштавалі міліярд рублёў.

Сёлета ў партфелях ляжалі планшэты. Маладыя ўдзельнікі форума з радасцю фатаграфаваліся з імі. Па здымках відаць, што гэта Samsung Galaxy Tab 7.0.

Цікава, што на сайце дзяржзакупак ёсць толькі адзін тэндар па закупцы гэтых дэвайсаў —  у чэрвені Мінгарвыканкам набывае 400 планшэтаў на суму 1 млрд 499 млн рублёў. А ад Мінска ў сходзе ўдзельнічае акурат 400 дэлегатаў. Больш ніводнага тэндара Еўрарадыё не знаходзіць. Па коштах выглядае, што гэта тыя самыя дэвайсы. Калі ўлічыць, што ў сходзе прымае ўдзел 2 500 чалавек, планшэты для іх абышліся ў 9,37 млрд рублёў ці 475 тысяч долараў.

Што яшчэ ляжыць у партфелях сёлетніх дэлегатаў — невядома. Але адны толькі планшэты і партфелі каштуюць каля 526 тысяч долараў.

З “партфелем дэлегата” ІV сходу, які ладзіўся ў 2010 годзе выдаваліся дзве асадкі, гадзіннік “Луч”, мікрахвалёўка “Гарызонт”.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Фота з архіву