Парламент Вялікабрытаніі распусцілі

Парламент Вялікабрытаніі распусцілі

3 траўня распушчаны парламент Вялікабрытаніі. Прычына — датэрміновыя выбары, якія прызначаны на 8 чэрвеня. Сёння ўсе дэпутаты страцілі свой статус чальцоў парламента і маюць некалькі дзён, каб сабраць рэчы і пакінуць працоўныя месцы. А вось прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй і чальцы яе ўраду працягнуць працу да выбараў, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

У сераду Мэй наведае каралеву Елізавету II і паведаміць ёй пра роспуск парламента ды пра пачатак выбарчай кампаніі. Як вядома, з ініцыятывай роспуску парламента ў красавіку выступіла прэм’ер-міністр. Яна патлумачыла гэтае рашэнне неабходнасцю захавання стабільнасці ў перыяд, калі Вялікабрытанія пачала перамовы аб выхадзе з Еўрасаюза. Паводле апытанняў, на будучых выбарах перамогу атрымае Кансерватыўная партыя на чале з Тэрэзай Мэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі