Вы тут

Парламент Латвіі забараніў непрышчэпленым дэпутатам хадзіць на працу

Сейм Латвіі / LETA​

Без сертыфіката аб вакцынацыі ад каранавіруса або даведкі аб перанесенай хваробе дэпутаты Сейма Латвіі не могуць браць удзел у пленарных пасяджэннях, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на члена прэзідыума парламента.

Забарона замацавана ў законе, які вызначае часовыя дадатковыя патрабаванні да працы дэпутатаў Сейма. Папраўкі да закону парламент прыняў у пятніцу.

Паводле новых правілаў, парламентарыі таксама не змогуць наведваць пасяджэнні камісій Сейма ў вочным і дыстанцыйным выглядзе.

Выключэнне зроблена для тых дэпутатаў, якім вакцынацыя проціпаказаная паводле рашэння лекараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.