Парламент Брытаніі падтрымаў правядзенне датэрміновых выбараў 8 чэрвеня

Парламент Брытаніі падтрымаў правядзенне датэрміновых выбараў 8 чэрвеня

Брытанскі парламент 522 галасамі супраць 13 выказаўся за правядзенне датэрміновых усеагульных выбараў у парламент 8 чэрвеня, перадае Бі-Бі-Сі. З адпаведнай прапановай выступіла напярэдадні прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй.

Парламенцкія выбары ў Вялікабрытаніі адбудуцца на тры гады раней за належны тэрмін.

Па словах Мэй, трэба выкарыстаць "акно магчымасцяў" і правесці галасаванне да пачатку перамоваў пра выхад Брытаніі з ЕС, прызначаны на пачатак чэрвеня. Таксама яна дадала, што краіне неабходна "пяць гадоў стабільнасці і ўпэўненасці" для падрыхтоўкі да існавання па-за Еўрасаюзам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі