Вы тут

Параўнайце медалі Еўрапейскіх гульняў у Мінску і Баку (фота, відэа)

Медалі II Еўрапейскіх гульняў у Беларусі / БЕЛТА

21 траўня ў Мірскім замку прэзентавалі медалі II Еўрапейскіх гульняў, якія сёлета пройдуць у Беларусі. Як інфармуе БЕЛТА, дызайн "беларускіх" узнагарод не выпадковы. На медалі прысутнічае "папараць-кветка", яго дыяметр складае 9,5 сантыметра, бо ў нашай краіне жыве 9,5 млн чалавек. Элемент "з неакрэсленымі абрысамі", які бачым на медалі, на думку дызайнераў, падкрэслівае асноўныя рысы беларусаў.

I Еўрапейскія гульні прайшлі ў 2015 годзе ў Баку. Калі параўноўваць "азербайджанскія" і "беларускія" ўзнагароды, то апошнія выглядаюць значна прыгажэйшымі.