Паранены ў Турцыі беларускі дыпламат праходзіць рэабілітацыю на радзіме
Паранены ў Турцыі беларускі дыпламат Аляксандр Паганшаў праходзіць рэабілітацыю на радзіме. На ранейшае месца працы ён вяртацца не будзе — у яго ўжо заканчваўся тэрмін працы ў Турцыі, інфармуе Радыё Свабода.
Дарадца-пасланнік беларускай амбасады ў Турцыі быў паранены 24 ліпеня адстаўным турэцкім вайскоўцам з агнястрэльнай зброі. Пасля гэтага зламыснік застрэліўся.
У сераду пра здароўе дыпламата выказаўся міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Ён паведаміў, што Паганшаў праходзіць курс аднаўлення, яго самаадчуванне нармальнае. Макей падзякаваў турэцкаму боку за аператыўнае рэагаванне на інцыдэнт і за аказаную дапамогу. Яшчэ раз міністр падкрэсліў, што інцыдэнт адбыўся на бытавой глебе і ніякай палітыкі ў ім няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.